Выдавецтва Кніжнага Выраю

Перакладаем добрыя дзіцячыя кнігі, каб маленькія беларусы і беларускі маглі чытаць на роднай мове.

Глядзець кнігі

Хто мы?

Выдавецтва «Кніжны Вырай» базуецца ў Кракаве. Наша місія – папулярызаваць чытанне і рабіць кнігі па-беларуску дасяжнымі для чытача. Мы пачыналі як невялічкая бібліятэчка, а пасля, натхніўшыся замежнымі дзіцячымі выданнямі, вырашылі перакладаць іх на родную мову, каб новыя пакаленні маглі чытаць найлепшыя гісторыі з усяго свету па-беларуску.

Нашыя выданні

Анатомія – гэта проста агнішча! Мы чытаем наноч і рагочам. А я дазнаюся ўсё, чаму мяне не навучылі ў школе на біялогіі. Спадзяюся, такімі будуць падручнікі будучыні. Нізкі Вам паклон за гэта свята розуму і смеху.

– пра «Анатомію для дзяцей»

У мяне безлімітны давер да вашага выдавецтва, мы будзем усё купляць.

– пра выдавецтва

Адна з лепшых дзіцячых кніжак па анатоміі, якую я бачыў! Напісана з выдатным гумарам і аздобленая фантастычнымі малюнкамі! Аўтар зрабіў проста фенаменальную працу і стварыў адначасова пазнавальную і захапляльную кніжку!

– пра «Анатомію для дзяцей»

Раю набыць у кожную сям’ю, дзе ёсць падлеткі! А нават калі няма дзяцей, таксама раю :) УВАГА: пад час чытання з твару не сыходзіць усмешка!

– пра «Анатомію для дзяцей»

Кніга прымушала мяне рагатаць, але пры гэтым аўтарка дакладна ведала, калі трэба спыніць смех і пагаварыць пра сур'ёзныя рэчы. Напрыклад, пра хваробу і пра тое, як яна ўплывае на асяроддзе і адносіны.

– пра «Трымайся, Трусік!»

Кніга здалася мне вельмі далікатнай і здольнай закрануць тэму, якую цяжка растлумачыць маленькім дзеткам – гэта рак, неабходнасць пастаяннага лячэння на працягу доўгага часу. Аўтарка піша з тактам і розумам, змякчыўшы пілюлю гіпербалічнымі прыгодамі гэтай немагчымай парачкі.

– пра «Трымайся, Трусік!»

Вельмі добрая кніга-комікс для дзяцей і дарослых. Дапамагае перажыць хваробу і ўвогуле.

– пра «Трымайся, Трусік!»

Дапамажы нам выдаць наступную кнігу!

З-за недахопу дзіцячых кніг па-беларуску, якія б краналі самыя розныя тэмы, родная мова бязгучна выціскаецца з самай важнай, інтымнай прасторы дзяцінства. Калі на адну беларускую кніжку прыпадаюць дзясяткі гісторый па-руску, па-польску ці па-англійску, дзіця натуральным чынам пачынае спазнаваць свет і фармаваць свае думкі праз іншыя мовы. Каб вярнуць беларускую мову ў штодзённае жыццё, вельмі важна ствараць якасную і сучасную альтэрнатыву менавіта цяпер. Кожная новая выдадзеная кніга вызначае тое, на якой мове нашы дзеці будуць думаць і марыць.

Каб павялічыць колькасць навінак да 3–4 кніг на год і радаваць дзяцей часцей, нам патрэбна вашая дапамога.

Вось з чаго складаецца прыблізны бюджэт на стварэнне адной кнігі:

Аўтарскія правы ад 500 €
Прафесійны пераклад ад 1000 €
Рэдактура і карэктура ад 500 €
Вёрстка і дызайн ад 500 €
Друк ад 1500 €
Разам ад 4000 €

Падтрымаць выдавецтва

Стань патронам

Падпішыся на Buy Me a Coffee. Нават 5 еўра штомесяц даюць нам упэўненасць.

Buy Me a Coffee

Зрабі ўнёсак

Дашлі хуткі данат на любую суму – карткай або банкаўскім пераводам.

Набывай выданні

Кожны набыты асобнік – гэта інвестыцыя ў наступную кнігу па-беларуску.

У краму

Стань мецэнатам кнігі

Ты ці твой бізнес гатовыя пакрыць выдаткі на выданне кнігі? Мы з гонарам упішам ваша імя ў гісторыю кнігі.

Напісаць нам